Home

Advertisement

K+M+Б

  • Jan. 6th, 2010 at 3:41 PM
. . .«Каралі Тарсісу і астравоў прынясуць Яму дары, каралі Арабіі й Сабы складуць даніну. І паклоняцца Яму ўсе каралі, усе народы будуць служыць Яму» (72(71), 10–11).
...Да XVII стагодзьдзя ў Чарэі былі, апроч замку Сапегаў, 2 грэція царквы (адна зь іх захавалася) і рыма-каталіцкі касьцёл Сьвятога Міхала, збудаваны на загад Льва Сапегі. У ім быў старажытны бізантыйскі абраз Сьвятога Арханёла Міхаіла, што, паводле паданьня, падараваў цар Іван IV Жахлівы за ўдзел у перамовах аб заключэньні міру паміж ВКЛ і Маскоўшчынай. "...У кніжцы за 1861 год “Cześć Św.Michała Archanioła", выдадзенай з мэтаю адбудовы касьцёла ў Чарэі, маем не нашмат больш інфармацыі ў гэтым пытаньні: Read more... )Абраз Сьвятога Міхала знаходзіўся ў касьцёле. Але цяпер няма нідзе кніжкі з апісаньнем тых выразных цудаў, што тварыліся ў Чарэі. Гэта паходзіць з тае прычны, што той рукапіс, вялікае вагі, згарэў у той час, як спалілі ў Чарэі другі касьцёл, разам з плябаньню, у 1793 годзе.".
Jozafat Żyskar.«Nasze kościoły»//C Z E R E J А.

паліва за мову

  • Jan. 2nd, 2010 at 10:07 PM
Лукашэнка даў Калядную прэсавую канфэрэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэцы з нагоды вынікаў 2009 года. На пытаньне кіраўніка агэнцыі БелаПАН Алеся Ліпая, дэспат разразіўся нечкана злоснай тырадаю:«Пытаньні моўныя ў краіне раз і назаўсёды вырашаныя! Прынамсі, пакуль я прэзідэнт. Хочаце размаўляць па‑беларуску — размаўляйце. Вам ніхто не замінае!". Сярод звычайных, для яго, зьнявагаў беларускасьці, Лукашэнка раптам прагаварыўся -- высьвятляецца, што ўсе тры прэзідэнты РФ дзячылі яму асабіста, за тое, што ён гвалтам гэтак узьняў статус расейшчыны. Іншымі словамі, расейцы давалі Лукашэнку магчымасьць быць пры ўладзе, дэманструючы "эканамічны цуд", акурат у абмен, сярод іншага, за зьнішчэньне, высьмейваньне й ганьбаваньне беларушчыны. Але "цуды" непазьбежна сканчаюцца... І сярод іншага, мы мусім запомніць, што, прынамсі, тры мажнаўладца РФ асабіста дзячылі Лукашэнку, якога самі ж і ўтрымлівалі, за "мудрую" культурную палітыку, перадусім у моўных пытаньнях...
Дарэчы, лукашэнкаўцы адразу зразумелі, куды хіліць гаспадар -- між Калядамі па TV не прагучала ніводнага беларускага слова.

Tags:

бывай, 2009!

  • Dec. 31st, 2009 at 9:28 AM


Гэты год быў ня горшым.
Нават з выкрутасамі надвор'я і эпіэміямі грыпу й пнэўманіі. Нават з культурнымі стратамі. Нават зь несупыннымі патокамі хлусьні з усіх рэтрасьлятараў. 2009 -- год марных мараў, няспраўджаных спадзеваў, нязробленых праектаў.
Было ў мяне сёлета й сонца, і мора, і горы. І шмат-шмат радасьці)
Дай жа Бог, каб і наступны год быў добры для нас... Зычу ўсім ўсяго самага добрага!

Tags:

будоўля 2009

  • Dec. 31st, 2009 at 8:26 AM
...Стаяў быў сабе 200 гадоў дом, у засені старых дрэваў, на старадаўняй вуліцы... Дом з дэкорам у духу ампіра, на вул. Койданаўская (цяпер Рэвалюцыйная), №17, быў выдатным прыкладам перыметральнай забудовы квартала, унесены ў акадэмічнае выданьне “Помнікі архітэктуры Мінска XVII-пачатку XXст”Read more... )

...Менск становіцца ўсё прыгажэй!( Застаецца моўчкі назіраць...

мне сьніліся горы...

  • Dec. 30th, 2009 at 8:38 AM
...нешта зноў сёньня прысьніўся Памір. Ці тое з-за нашага нетрывалага надвор'я, ці проста так, як казка на Каляды... Гэтыя здымкі зробленыя 20 гадоў таму. На левым -- бульдозер разьбірае завалы пасьля землятрусу пад райцэнтрам Іш-Кашым, а на другім здымку -- тая гара, на якой сыходзяцца Індыя, Пакістан, Аўганістан, Кітай, там, між ільдоў, пачынаецца Пяндж, што бурна і шумна, магутнымі вірамі спадае ў далёкія даліны ўздоўж таджыцка-аўганскае мяжы... Пах таго паветра я не забуду ніколі. Думаў, што ўзімку, на марозе, у сонечны дзень, я адчую, вычую, нешта падобнае й у нас... Але не. Нічога падобнага да паветра Паміра нідзе няма.

Tags:

Не дагнаць, не разьбіць, не спыніць! Вы, магчыма, не паверыце, але ў сям'і маіх сяброў Зьмітра і Тацяны Бартосікаў ізноў нарадзілася дзіця. Чацьвертае... Гэта ўжо другі сын. Сёньня нарадзіўся Геральд Бартосік! Радасьць! Віншую!
Сяржук Сокалаў-Воюш:

Халадрыга такая –
Мароз скамянеў,
Мерзьне птушка у лёце
І мёртвая падае.
Мерзнуць думкі.
Ад холаду глузд заінеў –
Гэта ўсё падаецца мне Божаю здрадаю…
Але – не! Аглядаю змарожаны сьвет…
Хто там ціха сапе?
Хто там шморгае носікам?
Ну, вядома. Канвэер працуе як сьлед.
І расьце-прырастае радзіна Бартосікаў!
...Ужо зусім іншы характар, чым папярэдне апісаныя парафіі, мае Чарэя, на што ўплывае суседзтва губэрні Менскай. Сёньня Чарэя стварае ўражаньне вёскі, невялічкай нават, але аднак, гэта мястэчка, у чым пераконваемся хоць бы з таго, што круціцца тут дужа габрэяў.(...)Беларус так ужо прызвычаіўся да сужыцьця з габрэямі, што нават ня можа сабе ўявіць краінаў, пазбаўленага гэтага (…)элементу. У адной са сваіх песьняў ён, напрыклад, называе Сібір “краіна, дзе жыдоў няма…”...Read more... )
Фота Джона Кунстадтэра, 2007
http://radzimaphoto.com/

ПадПольшчыкі

  • Dec. 29th, 2009 at 9:31 AM
Некаторыя людзі ў адчаі, ня могучы спасьцігнуць сутнасьць уласнае "эўрапейскайсьці", што ўважаецца імі за звышкаштоўны трансцэндэнтны панятак, зноў гатовыя стаць хоць палякамі. У іх, немаведама зьяўляюцца субтыльныя манеры, нібы насуперак савецка-мачысцкім, нейкае "варшаўскае" вымаўленьне... Такія, ужо сёньня гатовыя быць пад Польшчаю, пад-польшчыкі. То бок, ізноў атрымаць на халяву герархізаваную хрэстаматыйную культуру, комплекс ідэяў і кадыфікаваную мову... Бо йнакш дзеля ўласнае "эўрапейскасьці" трэба нешта зрабіць. Напрыклад, добра засвоіць, хоць бы на школьным узроўні, нацыянальную гісторыю, айчынную геаграфію ды беларускую мову, адну з самых што ні ёсьць эўрапайскіх. Зрэшты, і сапраўдзічная пальшчызна -- гэты вялікі культурны шматгалосы кантынэнт, так і застаецца неспазнаным саўковымі "поляками" й пад-Польшчыкамі з РБ.
Sic! Uwaga!Ten dopis nie dotycza Polaków obecnych, utwardzonych, a pomio wszystkich tych, dla których polski jest językiem rodzinnym!

Sega Mega Drive 2

  • Dec. 27th, 2009 at 5:11 PM

Хочу:



Никто не продаёт? Желательно с картриджами

чорны гумар

  • Dec. 26th, 2009 at 7:35 AM
"Будзь здаровы, як лёд Калядовы!"-- сёньня гэтак пажадаеш, будзе выглядаць як чорны гумар. Хіба можа быць больш брыдотнае й паскуднае надвор'е, як гэтымі днямі?

кніга на Каляды

  • Dec. 30th, 2009 at 7:04 AM

Харэўскі Сяргей. Прамоўленае.

Вільня: Выдавецтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, 2008. — 149 с., цьвёрд. вокл. У гэтай кнізе сабраныя эсэ, радыё-скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую можна вызначыць як "параўнальнае мастацтвазнаўства".
"Кароль Людовiк XIV памёр у 1715 годзе. Аднаго разу, стоячы на парадзе, ён прыйшоў у такое захапленьне ад харвацкiх гвардзейцаў, якiя гераiчна змагалiся ў бясконцых кампанiях за караля-сонца, што пазычыў у аднаго зь iх шалiк i дэманстратыўна павязаў яго сабе на харвацкi манэр. Read more... )
Вядома ж, такая кніга -- лепшы падарунак!))) Пагатоў на Каляды!) Віншую ўсіх!
http://www.knihi.net/index.php?productID=679

Tags:

Хвала на вышынях, спакой на зямлі! Прыходзіць Сын Божы да чалавека кожны год на Каляды! Хай гэтая радасьць застаецца з намі праз увесь наступны год. Хай сьвітанак кожнага дня напамінае нам аб Любові Божай, якая выявілася ў тым, што “спрадвечны Бог, як дзіця малое, на сьвет прыйшоў”, “каб раней упалы вобраз узьняць”. Анёлы на нябёсах спяваюць свае песьні!
Хрыстос Збавіцель
У поўнач радзіўся,
У вярцепе бедным
Ён пасяліўся.
Над тым вярцепам
Зорка зазьзяла:
Хрыстос радзіўся!
Усім абвяшчала.
Чыны анёлаў
З нябёс зьляцелі.
І слава ў вышніх
Хрысту запелі.

Дарагія мае сябры, сёстры й браты, калегі і паплечнікі, віншую ўсіх са сьветлым сьвятам Нараджэньня Божага!

Tags: